На наступным тыдні,

у кінатэатрах ЗША пачынаецца паказ дакументальнага фільма «Пацалунак Пуціна», які распавядае гісторыю расейскай дзяўчыны, якая стала вядомай у сярэдзіне 2000-х, калі пацалавала Уладзіміра Пуціна ў шчаку і гэта ўбачыла ўся краіна.
Фільм зняты дацкім рэжысёрам Ліз Бірк Пэдэрсэнс.

Пуцін выйграў свой трэці тэрмін на пасадзе прэзідэнта Расіі ў мінулым месяцы і афіцыйна стане прэзідэнтам у маі. Ён сканчае сваё знаходжанне на пасадзе прэм’ер-міністра, якім быў у сувязі з заканадаўчым абмежаваннем займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар.

Пакуль не вядомая на Захадзе,

Маша Дрокава з’яўляецца сімвалам ўлады Пуціна і першага пакалення, што дасягнула паўналецця ў постсавецкай Расіі.
Маша працавала на пасадзе прэс-сакратара руху «Нашы», моладзевага руху, створанага Крамлём у 2005 годзе. «Нашы» арганізоўвалі масавыя шэсці ў падтрымку Пуціна, актыўна процідзейнічалі апазіцыі на кожным яе кроку.

У рух «Нашы» ўваходзяць тысячы членаў, але толькі амбіцыйны, правінцыйны падлетак з Падмаскоўя была ўзнагароджаная і стала рупарам руху «Нашы».

Яна атрымала машыну, кватэру і нават сваё тэлевізійнае шоу. У фільме паказана, як Маша пачынае сумнявацца ва ўсім гэтым, пачаўшы сябраваць з незалежнымі журналістамі, якія крытыкуюць Пуціна.

Аўдыторыя ўбачыць расчараванне і Машын боль, калі адзін з тых незалежных журналістаў (гаворка мабыць, пра Кашына), будзе жорстка збіты зламыснікамі, якіх адносяць да руху «Нашы». Фільм «Пацалунак Пуціна» атрымаў узнагароду сусветнага кінематографа на фэсце незалежнага кіно Sundance ў гэтым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?