Кляштар стаіць ззаду за прыкожым касцёлам, у якіх колісь служыў славуты Ян Матусевіч. Фота з mahilou.org.

Кляштар стаіць ззаду за прыкожым касцёлам, у якіх колісь служыў славуты Ян Матусевіч. Фота з mahilou.org.

Выгляд Барун у 1916 годзе. Побач з Барунамі праходзіў фронт, ад той вайны захаваліся франтавыя могілкі. Фота з be-x-old.wikipedia.org

Выгляд Барун у 1916 годзе. Побач з Барунамі праходзіў фронт, ад той вайны захаваліся франтавыя могілкі. Фота з be-x-old.wikipedia.org

Выгляд Барун сёння. Фота з belarushistory.com

Выгляд Барун сёння. Фота з belarushistory.com

Кляштар стаіць занядбаны.

Кляштар стаіць занядбаны.

Арт-сесія ў кляштары. Фота Андрэя Рогача з anr0.livejournal.com.

Арт-сесія ў кляштары. Фота Андрэя Рогача з anr0.livejournal.com.

Барунскі касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар базыльянаў — помнікі архітэктуры позняга барока XVIII стагоддзя. Дарэчы, у кляштары цягам XVIII–XIX стст. дзейнічала адна з найлепшых школаў у Літве. Гэтыя аб’екты ўключаныя ў экскурсійныя праграмы, якія праходзяць праз Ашмяны, Гальшаны і Крэва, — маршрут, які называюць «Легенды Вялікага княства Літоўскага».

І калі будынак касцёла выглядае дагледжаным і прывабным, то на кляштар без суму і не глянеш.

Будынак разбураецца з часам, «дапамагаюць» і мясцовыя жыхары, якія патрохі цягаюць усё, што можна выкарыстаць у якасці будматэрыялаў. Паколькі грошай у мясцовага бюджэту на ахову будынка, а таксама ягоны рамонт няма, яго вырашылі выставіць на продаж.

Гаспадар кляштара -- мясцовы сельсавет. «Цяпер мы рыхтуем неабходныя дакументы, каб можна было выставіць кляштар на продаж», -- кажа Галіна Балінская з аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама.

З коштам кляштара мясцовыя ўлады пакуль не вызначыліся, хоць, па словах спадарыні Балінскай, шмат грошай ад яго атрымаць не хочуць.

«Калі нам дазволіць закон, мы прададзім яго за адну базавую велічыню [100 тыс. руб]. Галоўнае, каб знайшоўся чалавек, які спыніць разбурэнне кляштара і возьмецца за ягонае аднаўленне, пакуль там канчаткова ўсё не страчана», — кажа суразмоўца.

Пакуль кляштарам зацікавіўся толькі адзін чалавек — мясцовы фермер Іван Кунюта. Ён жыве ў суседняй вёсцы Біюцішкі і разам з жонкай мае вялікую гаспадарку. Апроч сельскагаспадарчых працаў, Іван Іванавіч займаецца развядзеннем дзікоў, арганізуе паляванні і мае аграсядзібу «Садок». Чым яго прывабіў кляштар базыльянаў і якія планы ён мае на гістарычны аб’ект?

«Мая першая задача — выратаваць будынак ад разбурэння. Я сам каталік і кожны раз, як прыязджаю ў касцёл, бачу, у якім занядбанні кляштар, — кажа ён.
— Вядома, каб мая фермерская гаспадарка мела мільёны даляраў, можна было б там і гатэль зрабіць з музеям, каб людзі маглі паболей даведацца пра гісторыю нашых мясцінаў, але вялікіх сродкаў у мяне няма. Таму перш-наперш трэба спыніць разбурэнне кляштара. Зараз там забітыя вокны і дзверы, але ўсё адно людзі цягаюць бэлькі са столі. Далей трэба брацца за рамонт.
Колькі ў мяне будзе вольных грошай, столькі буду ўкладаць у аднаўленне помніка. Можа быць, пасля знойдзецца і больш забяспечаны чалавек, які зацікавіцца кляштарам, але пакуль важна, каб у будынка з’явіўся гаспадар, які не дасць, каб помнік разбуралі, рабавалі і г.д.»

Па словах Івана Кунюты, іх рэгіён досыць прывабны для турыстаў. «Нашыя мясціны багатыя на гістарычныя падзеі і помнікі — Гальшаны, Крэва, Ашмяны… Нават калі ўзяць маю вёску — Біюцішкі — тут таксама ёсць, што паказаць людзям: у свой час у нас жыў палітычны дзеяч і рэфарматар Андрэй Волан, ён быў сакратаром у трох польскіх каралёў. Проста трэба развіваць гэты накірунак», — кажа суразмоўца.

Іван Кунюта паведаміў таксама, што ў 90-я гады італьянцы-базыльяне мелі намер набыць кляштар у Барунах, але тады ім адмовілі. Цяпер, па словах фермера, у каталіцкай царквы няма столькі сродкаў, каб аднавіць гістарычны помнік.

Дарэчы, у Барунскай парафіі аб продажы кляштара пакуль нічога не чулі.

«Аднаўляць кляштар я буду за ўласныя сродкі, з бюджэту, наколькі мне вядома, нічога выдзяляць не плануюць. Будуць ісці ў гару справы, будзе добра прадавацца прадукцыя і карыстацца попытам аграсядзіба, значыць, будуць грошы, каб укласці іх у аднаўленне гістарычнага поніка. Задумак у мяне шмат,« — падсумоўвае Іван Кунюта.

Дарэчы, апроч аднаўленне кляштара базыльянаў, спадар Кунюта адраджае сядзібу пісьменніка і філамата Антонія Эдварда Адзінца, які вучыўся ў павятовай базыльянскай школе ў Барунах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?