Італьянская мадэль Марыка Фруша ў чарговым інтэрв’ю яшчэ раз прызналася ў любові футбольнаму клубу «Напалі». Мінулым летам у гонар таго, што клуб па выніках апошняга сезону прабіўся ў Лігу чэмпіёнаў, Марыка ў Сарэнта зладзіла стрыптыз.

«Я не заўзятар „Напалі“ — я люблю гульцоў гэтай каманды! Гэта каманда, якая грае з запалам, што ёсць у крыві многіх італьянскіх фанатаў, — перадае яе словы Napoli Magazine. — Але з усіх гульцоў клуба я найбольш паважаю Лавасі».

Фруша распавяла, што калі б ёй давялося выбраць, з кім пайсці павячэраць — з галоўным трэнерам «Мілана» Масіміліана Алегры або трэнерам «Напалі» Вальтэрам Мацары, яна б абрала, вядома, Мацары. «Алегры — занадта флегматычны. А з Мацары мы б знайшлі, пра што пагаманіць. Мне было б з ім весела, бо гэта энергічны чалавек», — адзначыла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?