Галкіпер мадрыдскага «Рэала» і зборнай Іспаніі Ікер Касільяс рашыўся зрабіць прапанову сваёй даўняй каханай — тэлевядучай Сары Карбанера.
Парачка, знакамітая сваім пацалункам у прамым эфіры на чэмпіянаце свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы збіраецца згуляць вяселле ўлетку.

Аднак, сам футбаліст не распавядае падрабязнасцяў: «Насамрэч мы яшчэ не вызначыліся з датай, — сказаў Касільяс. — Мы планавалі на ліпень, пасля чэмпіянату Еўропы,

але потым трохі перадумалі, а што надумалі я не скажу. Але не хвалюйцеся, заручынам нішто не пагражае».

Жаніх і нявеста ў гэты момант занятыя вясельнымі падрыхтоўкамі. Праўда, у жаніха часу замала — трэба і чэмпіянат Іспаніі выйграць, і ў Лізе чэмпіёнаў усё добра. А вось нявеста толькі і займаецца, што падборам месца і сукенкі. Дарэчы, месца для жылля ўжо знайшлі — маладыя плануюць купіць дом недалёка ад Таледа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?