Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў генеральны дырэктар «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі.

«Пробны запуск ўжо адбыўся: на вуліцы Янкі Купалы насупраць 2-й гарадской клінічнай бальніцы і каля Дома ветэранаў ўстаноўлены новыя прыпыначныя пункты, якія розняцца па дызайне ад астатніх прыпынкаў горада, — распавёў ён. — Дзве гэтыя канструкцыі адрозніваюцца дызайнам і фірмай-вытворцам. Цяпер яны праходзяць апрабацыю.

Вывучаем, наколькі яны зручныя, якая лепш абараняе ад ветру і ападкаў, паглядзім, як абодва будынкі павядуць сябе ў летніх умовах, ацэнім дызайн, будзем таксама прыслухоўвацца да меркавання гараджан. Пасля зробім выбар на карысць адной з гэтых двух мадэляў».

Праўда, фатакар «Нашай Нівы» знайшоў усяго адну канструкцыю, другую не адшукаў.

Як вам яна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?