Удзел у мерапрыемстве павінны былі ўзяць прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі, сябры дэмакратычных партый і рухаў, творчыя калектывы, а таксама грамадзяне Беларусі, што святкуюць нацыянальнае свята.

Па словах сябра аргкамітэта 25-га Сакавіка Аляксея Янукевіча, заяўкі былі адасланыя ў пяць найбольшых мінскіх залаў. У выніку адмоўныя адказы заяўнікам прыйшлі з Палаца рэспублікі, Палаца ветэранаў, Палаца культуры МАЗ і ПК «Матрыца».

Апошнім у спісе значыцца Палац культуры Мінскага трактарнага завода, аднак, па словах Янукевіча, хутчэй за ўсё і там адказ дэмакратам будзе адмоўны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?