Штаты пасольстваў краін Еўрасаюза ў Беларусі могуць быць скарочаныя да консульскага ўзроўню. Пра гэта паведаміў польскі еўрапарламентар Яцак Пратасевіч 19 сакавіка ў інтэрв’ю радыё RMF FM.
Складана ўявіць, што пасля прывядзення ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў
«Трагічнае, шакавальнае і незразумелае рашэнне Лукашэнкі паказала, што ён не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Захадам», — заявіў польскі еўрапарламентар.
Яцэк Пратасевіч чакае, што на працягу бліжэйшага тыдня міністры замежных спраў ЕС прымуць рашэнне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі.
У гэтым выпадку «нашы паслы не вернуцца ў Мінск, і можа наступіць нават скарачэнне цяперашняга штата пасольстваў да консульскага ўзроўню», заявіў дэпутат.
0
0
0
0
0
0