Модны дызайнер, жонка футбаліста «Лос-Анджэлес Гэлаксі» Дэвіда Бэкхэма Вікторыя вырашыла не спыняцца на пакарэнні Англіі і ЗША, і паставіла перад сабой новую мэту — заваяваць Францыю. Для гэтай мэты яна прыняла ўдзел у фотасесіі для аднаго папулярнага французскага часопіса, суправадзіўшы свае здымкі шчырым інтэрв’ю.

Французскія журналісты чакалі, што іх чакае сустрэча з моцнай і уладнай жанчынай, нешта накшталт амерыканскай Мадоны, але ўсё было інакш. Вікторыя апынулася мілай і чароўнай жанчынай, прыемна здзівіўшы журналістаў. У сваім інтэрв’ю Пош распавяла пра тое, як ёй прыйшла ў галаву ідэя стварыць свой уласны брэнд.

«Я не магла знайсці тое, чаго хацела. І тады я сказала сабе:

„А чаму б не заняцца гэтым самой“?.
З часам я стварыла ўласны і асаблівы стыль — распавяла Вікі. — У мяне шмат сяброў сярод дызайнераў: Марк Джэйкабс, Крыстафер Бейлі. І яны падтрымлівалі мяне і давалі карысныя парады. Я не люблю адступаць перад цяжкасцямі».
У завяршэнні інтэрв’ю Вікторыя прызналася, што не баіцца старэць. Яна лічыць, што неразумна весці барацьбу за вечную маладосць.
Выйграць яе ўсё роўна нельга. Так што, на думку Вікі, лепш змірыцца з непазбежным і жыць у гармоніі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?