Шакіра і пінгвіны, Кейптаун, 17 лютага 2012 г., gossiboocrew.com

Шакіра і пінгвіны, Кейптаун, 17 лютага 2012 г., gossiboocrew.com

Днямі калумбійская спявачка і сяброўка абаронцы «Барселоны», што наведваў Мінск у верасні дзеля матча з БАТЭ, Херарда Піке Шакіра ледзь не стала ахвярай марскога льва. Пра гэта здарэнне паведаміла спявачка на сваіх старонках у Twitter і Facebook.

Інцыдэнт адбыўся на адным з курортаў паўднёваафрыканскага горада Кейптаўн.
Недалёка ад гэтага месца знаходзіцца пасяленне паўднёвых марскіх ільвоў. Адпачываючы на пляжы аднаго з курортаў ў кампаніі свайго брата, спявачка ўбачыла гэтых жывёл, што бавіілі час на мелкаводдзі. Шакіра вырашыла падысці да іх бліжэй і сфатаграфаваць на свой тэлефон.
Але, да няшчасця, калі зорка наблізілася да групы жывёл, адзін з самцоў выскачыў з вады і скіраваўся проста да яе з відавочным намерам укусіць вядомую спявачку, што ў траўні спявала ў Мінску, сабраўшы паўнюткую Мінск-Арэну.

Дзяўчына проста здранцвела ад жаху.

Як яна напісала ў сваім блогу,

жывёлінка глядзела ёй у вочы і люта рыкала.
На шчасце, на выручку Шакіра прыйшоў брат. Невядома якім чынам, але яму ўдалося напалохаць марскога льва.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?