Сёння, 16 лютага, каля 13.30 на МКАД кіроўца МАЗа згубіў прытомнасць і трапіў у аварыю.

ДТЗ адбылося на 20-м км. Пасля таго, як кіроўца грузавіка МАЗ — мужчына 1952 года нараджэння — страціў прытомнасць, адбылося сутыкненне яго аўтамабіля з смеццявозам.

МАЗ рухаўся ў другой паласе, потым пераехаў у першую, зноў вярнуўся ў другую паласу. Затым аўтамабіль спыніўся і пачаў каціцца назад. Убачыўшы гэта, кіроўца смеццявоза паспрабаваў унікнуць сутыкнення, з’ехаўшы ў левую паласу, але яна была занятая іншай машынай.

Пазней высветлілася, што кіроўцу грузавіка стала кепска падчас руху, і ён страціў прытомнасць. Брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі выратаваць мужчыну не ўдалося.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?