Журналіста радыё «Рацыя» Аляксандра Ярашэвіча, затрыманага барысаўскай міліцыяй, адпусцілі з пастарунка.

Аляксандр Ярашэвіч рыхтаваў рэпартаж аб пратэсце працоўных на БАТЭ. Падчас затрымання ён прадставіў міліцыянтам журналісцкае пасведчанне, але ім гэтага было недастаткова — пашпарта ў Аляксандра з сабой не было. Таму высвятляць асобу карэспандэнта павезлі ў Барысаўскі РАУС.

— Праверылі маё пасведчанне, некуды тэлефанавалі, высвятлялі, ці сапраўды я з’яўляюся супрацоўнікам радыё «Рацыя», таксама ў мяне з сабой было пасведчанне іншага інфармацыйнага агенства. Тэлефанавалі да дырэктара, казалі, што мяне могуць выклікаць у Барысаўскі райвыканкам, паколькі я парушаю закон, то бок займаюся журналісцкай дзейнасцю без пасведчання, пры тым, што ў мяне было іх аж два.

Карэспандэнта пратрымалі ў Барысаўскім РАУС 2,5 гадзіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?