На цырымоніі ўручэння прэміі Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў BAFTA найбольшую колькасць прызоў атрымала нямая чорна-белая стужка «Артыст» французскага рэжысёра Мішэля Хазанавічуса.

Гэтая карціна была прызнана найлепшай, а сам Мішэль Хазанавічус названы найлепшым рэжысёрам, яго фільм таксама ўдастоены ўзнагарод за найлепшы сцэнар, пастаноўку, музыку і дызайн касцюмаў.

Выканаўца галоўнай ролі карціны «Артыст» Жан Дэжардэн прызнаны найлепшым акцёрам, а прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала Мэрыл Стрып за экранізацыю вобразу былога брытанскага прэм’ер-міністра Маргарэт Тэтчэр ў фільме «Жалезная лэдзі».

Фільм «Артыст» з’яўляўся лідарам па колькасці намінацый цяперашняй прэміі BAFTA. Усяго ў яго было 12 намінацый.

Штогадовая цырымонія ўручэння кінаўзнагарод BAFTA праходзіць у Каралеўскім тэатры оперы і балета «Ковент Гардэн».

Найлепшым неангламоўным фільмам мінулага года была названая меладрама іспанскага рэжысёра Пэдра Альмадовара «Скура, у якой я жыву». Узнагароду за найлепшыя спецэфекты ўзяў апошні фільм кінаэпапеі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і дары смерці».

Прыз за найлепшы мантаж атрымаў фільм «Сенна» пра знакамітага бразільскага аўтагоншчыка. За найлепшы гук адзначана карціна «Уладар часу» Марціна Скарсэзэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?