Апетытная італьянская мадэль Марыка Фруша, што хварэе за «Напалі» і некалі расказвала пра тое, што сустракалася з футбольным сэкс-сімвалам серыі А Філіпе Індзагі, вырашыла пайсці ў палітыку.

Паводле яе слоў, раней яна была чалавекам без якіх-небудзь ідэй у галаве. Аднак цяпер яе светапогляд памяняўся. «Я закладваю падмурак для ўваходжання ў палітычны свет, у мяне ўжо ёсць неабходныя сувязі. У гэтыя дні я рухаюся туды-сюды паміж Рымам і Міланам, абдумваючы важныя рэчы», - перадае яе словы Newsalfeminine.

Марыка пакуль не раскрыла, якія канкрэтна ідэі яна хоча прапанаваць, ці будзе яна спрабаваць абірацца ў органы заканадаўчага сходу на месцах. Але яна ўжо прызналася, што адчувае сябе пакуль не камфортна, бо для яе гэта сапраўды новае асяроддзе, і дапамогі яна ні ад кога не чакае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?