Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выратавалі дзвюх жанчын.

Пажар пачаўся прыкладна каля 1.30 ў адной са сталічных саўнаў па вуліцы Шаранговіча. Да моманту прыбыцця пажарнікаў гарэлі шыбы аднапавярховага цаглянага будынка, а таксама частка даху. Таксама агонь перакінуўся на аўтамабілі, якія стялі побач — «Форд» і мікрааўтобус «Мэрсэдэс». Потым заняліся драўляныя паддоны, і полымя падбіралася да парыльнага аддзялення. Пагасіць агонь удалося за 40 хвілінаў.

Выратаваным жанчынам дапамога медыкаў не спатрэбілася. Іх адпусцілі дадому.

Прычына пажару пакуль не выяўленая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?