Гэтая гучная справа перапалохала Гомель — у падвале шматкватэрнага дома знайшлі труп жанчыны, якая больш за месяц лічылася зніклай без вестак.

У забойстве прызнаўся яе муж, які сам і падаў заяву ў міліцыю аб знікненні жонкі.
Сямейная драма разыгралася ў канцы мінулага года.

На фотаздымках у крымінальнай справе — сімпатычная 38-гадовая жанчына Ірына і прывабны 41-гадовы Ігар (імёны змененыя). Муж і жонка пражылі разам амаль 15 гадоў. Ірына працавала на хлебазаводзе, Ігар апошнім часам ездзіў на заробкі ў Маскву. Звычайная сям’я, праўда, бяздзетная. І чым старэйшай яны рабіліся, тым больш востра гэтая праблема ўставала паміж імі. Ірына вельмі хацела дзіця. Калі нарэшце пасля абследавання высветлілася, што праблемы са здароўем у Ігара, ён дазволіў жонцы паспрабаваць штучнае апладненне. Але ў Ірыны адбыўся выкідак. Тады муж пагадзіўся нават на тое, каб жонка зачала натуральным спосабам — знайшла кагосьці «на баку». Толькі без працягу адносін з гэтым кімсьці. Дамовіліся, што калі Ігар з’едзе ў чарговую камандзіроўку, Ірына можа завесці інтрыжку, зачаць дзіця і больш не сустракацца з каханкам. Гэта стала фатальным рашэннем для абодвух — любоўны трохкутнік прывёў да трагедыі.

З 28-гадовым Валерыем Ірына яшчэ ўлетку пазнаёмілася на пляжы.
Нягледзячы на свой узрост, малады чалавек ужо паспеў ажаніцца і развесціся. Ён таксама ездзіў у Расію на заробкі. Каханкі адразу пераступілі пазначаную для Ірыны рысу і пачалі сустракацца. Праўда, зачаць дзіця ўсё роўна не атрымлівалася, але жанчыну гэта не вельмі бянтэжыла.

— Яна ўвесь час скардзілася, што не можа зацяжарыць, муж лячыўся, але нічога не атрымлівалася. Яна ўжо нават змірылася, што не зможа мець дзяцей. Казала, што муж любіць выпіць. А калі гэты малады чалавек пачаў прыходзіць і жыць у яе, яна была ў захапленні. Казала, што адчула сябе жанчынай. Хлопец клапаціўся, дапамагаў ёй праць, гатаваць. Казала, што малады чалавек вельмі хацеў дзяцей, і гэта яе радавала. Сказала, што хоча развесціся з мужам, — расказваюць суседзі.

— Пасля вяртання з чарговай вахты Ігар даведаўся пра сувязь Ірыны — яна сама ўсё яму расказала. І прызналася, што зацяжарыць зноў пакуль не змагла. Муж сказаў, што гэта, напэўна, нейкі знак і што больш не трэба працягваць гэтую сувязь. Але калі Ігар зноў з’ехаў, жонка не перастала сустракацца з Валерам. Мала таго, яна падала на развод, — расказаў «Камсамолцы» следчы па асабліва важных справах упраўлення па Гомельскай вобласці Следчага камітэта Беларусі Алег Гаўрыленка.

— Я неўзабаве зноў прыехаў з Расіі. Была раніца, жонка яшчэ спала. Я лёг да яе ў ложак, хацеў прылашчыць, але яна сказала, што яе цалуе і абдымае ўжо іншы. І што ўчора яна падала заяву на развод. Мы пайшлі на кухню, а яна ўвесь час расказвала, як ёй добра з палюбоўнікам, што ўжо шмат разоў яны спалі разам, што яна гатавала яму боршч, што яны ездзілі на дачу збіраць грыбы. Я ўжо не вытрымаў і пайшоў курыць у ванную, а жонка ўсё гаварыла і гаварыла, быццам здзекуючыся. Разгулялася і рэўнасць, і крыўда — усе грошы ёй аддаваў, якія зарабляў, столькі разоў на мора вазіў! На пральнай машыне я ўбачыў нож, які там нехта пакінуў. Я ўзяў яго і адрэзаў кавалак вяроўкі для бялізны. Я адключыўся і наогул не разумеў, што раблю. Памятаю толькі, як падышоў да жонкі, а яна працягвала расказваць пра палюбоўніка, але я ўжо не мог яе слухаць. Сказаўшы «дык не даставайся ж ты нікому», накінуў на шыю шнур і зацягнуў. У гэты момант перада мной пранеслася ўсё маё жыццё. Колькі гэта працягвалася, не ведаю, апамятаўся толькі, калі пачуў нейкі голас: «Што ж ты робіш!» Убачыў, што жонка ўжо мёртвая, з носа цячэ кроў, — даў паказанні следству Ігар.

У стане часовага вар’яцтва ён цалкам апрануў жонку (яму здавалася, што так будзе цяплей), зашпіліў нават куртку, узяў з сабой сумачку і вынес цела ў склеп.
Кватэра мужа і жонкі была на першым паверсе, жыхары дома былі на працы, таму «пахавання» ніхто не заўважыў. Ігар знайшоў добрае месца пад лесвіцай ў склепе. Там і закапаў труп. А зверху накідаў рознага металічнага хламу. Знайсці магілу было амаль немагчыма.

Адразу пасля забойства Ігар схадзіў у краму па піва. А на наступны дзень патэлефанаваў цешчы: «У вас няма маёй жонкі?» Маўляў, прыехаў, а ў кватэры пуста. Цешча параіла ісці ў міліцыю, што Ігар і зрабіў. Больш за месяц праваахоўнікі шукалі жанчыну па сваяках і знаёмых. Мяркуючы па характарыстыцы сяброў, уцячы з дому або здзейсніць самагубства яна не магла. А першае дакладнае падазрэнне прыйшло да следчага, калі ён папрасіў у Ігара ключ ад склепа. Той вельмі разнерваваўся. Але з тых часоў яшчэ прайшло нямала часу, пакуль муж напісаў прызнанне віны. Суседзі кажуць, што кожны дзень пасля знікнення Ірыны бачылі Ігара ў краме са спіртным.

— Я мог бы паехаць у Расію, там схавацца, але сядзеў дома. Таму што кожны дзень хацеў пайсці ў міліцыю і прызнацца. Хацеў, каб усё адкрылася, але баяўся. Я вельмі любіў жонку, яна шмат разоў снілася мне начамі, і я ўжо не мог трываць гэта, — прызнаўся забойца. Ён сам паказаў месца, дзе схаваў труп.

— Відаць, што мужчына мае патрэбу ў прыхільнасцях.

Да жонкі ён быў прывязаны, а таксама да следчага, які вёў справу аб знікненні жанчыны. Менавіта дзякуючы таму, што міліцыянт змог наладзіць з абвінавачваным псіхалагічны кантакт, той прызнаўся.
Калі справу перадалі мне, і я прыйшоў выстаўляць мужчыну абвінавачванне, перш за ўсё ён спытаў: а дзе той следчы? Выглядае мужчына прыгнечаным, ва ўсім прызнаецца, не спрабуе неяк выкруціцца, вельмі перажывае, — кажа Алег Гаўрыленка.

А што ж каханак?

Як выявілася, Ірына вельмі перабольшвала сардэчнасць іх адносін:

Ніякай духоўнай сувязі ў мяне з ёй не было. Я сустракаўся толькі дзеля сэксу. На тое, што яна значна старэйшая за мяне, не звяртаў увагі. Некалькі разоў мы пераспалі, я быў не супраць ажаніцца з ёй. Казала, што муж сыдзе, і мы застанемся ў гэтай кватэры. А дзіцяці я не хацеў, пра дзяцей і гаворкі не было, — растлумачыў Валерый.

Следства яшчэ не скончанае, пасля завяршэння ўсіх неабходных экспертыз справа Ігара будзе перададзена ў суд. Па артыкуле за забойства яго могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да пятнаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?