Гэтая распаленая плазма, якая ўяўляе сабой струмень пратонаў, электронаў і цяжкіх элементаў, дасягне Зямлі сёння ў 17.00 па мінскім часе. Ступень меркаванай геамагнітнай буры на нашай планеце ацэньваецца ў межах «умеранай або моцнай».

З такім папярэджаннем выступіў у панядзелак Цэнтр прагнозу касмічнага надвор’я, падраздзяленне Нацыянальнага кіравання акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША.

Назіранне за Сонцам і наступствамі праяваў актыўнасці свяціла вядуць Абсерваторыя сонечнай дынамікі, касмічная абсерваторыя Соха і Абсерваторыя сонечна-зямных сувязяў. Усе яны з’яўляюцца навуковымі інструментамі НАСА. «Практычна няма сумневаў у тым, што паток рухаецца ў кірунку Зямлі. Згодна з папярэднімі дадзенымі, плазма нанясе моцны ўдар па магнітным полі ў раёне Паўночнага полюса Зямлі 24–25 студзеня», — адзначаецца ў папярэджанні цэнтра.

У найбліжэйшыя гадзіны трэба скарэктаваць маршруты палярных палётаў, удакладніла намеснік кіраўніка Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў Кэці Саліван.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?