Высокапастаўлены іспанскі суддзя Бальтазар Гарсон паўстане ў аўторак перад судом у Мадрыдзе.

Ён абвінавачваецца ў парушэнні закона аб амністыі пры спробе расследаваць парушэнні правоў чалавека, здзейсненыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і дыктатуры генерала Франка, якая скончылася ў 1975 годзе.

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала судовы працэс ганьбай.

Суддзя Гарсон вядомы ў вузкіх колах дзякуючы даследаванням баявой сепаратысцкай групоўкі ЭТА; міжнароднай аўдыторыі ён стаў вядомы, калі выдаў ордэр на Арышт былога чылійскага лідара Аўгуста Піначэта ў 1998 г.

Абвінавачванне ў яго адрас вылучылі дзве правыя групоўкі, якія выступаюць супраць перагляду злачынстваў, учыненых пры дыктатуры генерала Франка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?