Тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал адзінкавага разраду Адкрытага чэмпіяната Аўстраліі.

У паядынку ¼ фіналу беларуска (N 3 ВТА) атрымала валявую перамогу над прадстаўніцай Польшчы Агнежкай Радваньскай (8) — 6:7 (0:7), 6:0, 6:2. Гэта лепшае дасягненне першай ракеткі Беларусі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

У паядынку за выхад у фінал беларуска згуляе з леташняй пераможцай «Australian Open» бельгійкай Кім Клійстэрс (14).

Па выніках турніра Азаранка можа стаць першая ракеткай свету. Па атрыманых балах яна ўжо апярэдзіла цяперашнюю лідарку рэйтынгу датчанку Каралін Вазняцкі, аднак у чэшкі Квітавай і расіянкі Шарапавай яшчэ ёсць шансы пазмагацца з беларускай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0