«Я вельмі часта гуляю пешшу і хаджу ў саўну, каб вывесці ўсе таксіны, — распавяла мадэль. — І вядома ж часты сэкс — гэта выдатная кардыязарадка».

Апошнім часам справы Кэлі ідуць у гару — нядаўна яна знялася ў чарговай рэкламе ніжняй бялізны New Look, а таксама пазнаёмілася з 26-гадовым рэгбістам Томам Эвансам. І хто гэта сказаў, што дзяўчына павінна быць абавязкова маладзейшай за свайго хлопца?

Проста нейкая манія ў Кэлі. Не патрэбныя ёй ні футбалісты, ні крыкетысты, ні баскетбалісты… Падавай ёй рэгбіста, бо яна, здаецца, вар’яцее ад іх. Нават няўдалы раман са здраднікам Дэні Чыпрыані не сапсаваў ейнай думкі пра майстроў авальнага мяча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?