З Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы 10 студзеня выпісаны 10 з 13 шпіталізаваных напярэдадні членаў дзіцячай каманды па дзюдо з Масквы, паведаміў галоўны ўрач бальніцы Уладзімір Усцюшкоў.

«Трое дзяцей, мы думаем, будуць выпісаны 11 студзеня. Іх стан не выклікае трывогі», — адзначыў Усцюшкоў.

Паводле яго слоў,

13 спартсменаў-дзюдаістаў ад 8 да 17 гадоў, жыхары Масквы і Маскоўскай вобласці, былі шпіталізаваны ў цэнтральную райбальніцу 9 студзеня з нуля гадзін да 13.30.

«Шасцёра з папярэднім дыягназам „востры гастрыт“, шасцёра — „востры гастраэнтэрыт“. Канчаткова дыягназ будзе ўстаноўлены пасля лабараторных даследаванняў, якія праводзяць спецыялісты Баранавіцкага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, — адзначыў Усцюшкоў. — Яшчэ адно дзіця было шпіталізавана ў гэты дзень да нас з вострай рэспіраторнай інфекцыяй — фарынгітам. Яго таксама выпісалі з бальніцы 10 студзеня».

Каманда па дзюдо з Масквы прыехала ў Ляхавічы 3 студзеня на вучэбна-трэніровачныя зборы. Па рашэнні кіраўніцтва каманды дзеці елі ў прыватным кафэ,
удакладняе МНС Беларусі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?