Дар’я Домрачава заняла 2-е месца ў спрынце на 7,5 км на этапе Кубка свету па біятлоне ў нямецкім Оберхофе.

Беларуска фінішавала на 37,3 секунды пазней, чым пераможца гонкі немка Магдалена Нойнер (22 хвіліны 27,6 секунды, 0 промахаў). У Дар’і — адзін промах. Расіянка Вольга Зайцава фінішавала трэцяй (+43,4 (0 0)).

На рахунку Домрачавай у гэтым сезоне (2011/2012) — перамогі ў індывідуальнай гонцы на першым этапе КМ у Эстэрсундзе і ў гонцы пераследавання на другім этапе ў Хохфільцэне, другое месца ў спрынце на другім этапе ў Хохфільцэне, трэцяе месца ў гонцы пераследу ў Хохфільцэне ў рамках трэцяга этапу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?