Фота ex-press.by

Фота ex-press.by

У аўторак у інтэрнэце з’явіўся здымак Дома ўрада з парваным дзяржаўным сцягам. Аднак ужо на наступны дзень карэспандэнт пабачыў над будынкам цэлае палотнішча. «Заўхоз» парламента і Савета міністраў Філіп Высоцкі расказвае, што звычайна сцяг вытрымлівае месяц.

У лепшым выпадку — тры, бывае, чатыры тыдні. Калі гэта добры сцяг.

А калі вось такое надвор’е, як зараз, асабліва восенню, то можа разарваць і назаўтра. Бываюць непрадказальныя сітуацыі».

Вышыня Дому ўрада разам з флагштокам больш за 40 метраў. Там вецер што хочаш разарве. Цікавімся, ці не зробленыя такія сцягі з нейкай адмысловай тканіны.

«Усе стандартныя, аднолькавыя. Што на гарвыканкаме, што ў нас. Што на рэзідэнцыі, што на іншых будынках, дзе ёсць магчымасць павесіць. Ёсць пэўныя стандарты, нават закон „Аб дзяржаўных сімвалах“. Там усё напісана».

Аказваецца, сцяг над Адміністрацыяй прэзідэнта і Домам урада прадаецца ў звычайных крамах, каштуе 133 тысячы рублёў,
палотнішча памерам тры на паўтара метры.

У Цэнтральнай кнігарні Мінска кажуць, што сцягоў людзі набываюць шмат, а кошты не мяняюцца ўжо больш за год.

Асабліва добра разлятаюцца сцягі напярэдадні футбольных матчаў.

У сталічнай фірме «Еврофлаг» распавядаюць, што дзяржава адпусціла кошты на сцягі, але ў крызіс усё адно набываюць меней.

«Рабіць мы сталі не менш. Мы робім. Але набываюць не так часта, як набывалі раней. На дзяржаўную сімволіку адзін час быў кошт фіксаваны. Ну, а потым, калі кошты адпусцілі, дазволілі. Але каб лепш набывалі, кошты меншыя на дзяржаўныя сцягі, чым на іншыя».

Друкаваны сцяг з атласу, які выкарыстоўваецца падчас афіцыйных пампезных прыёмаў, каштуе прыкладна паўтара мільёны. Таму на дахах вывешваюцца больш танныя і менш якасныя варыянты.

«Калі для вуліцы, то звычайна набываюць сцягі таннейшыя. Калі для ўнутраных памяшканняў і ўсякіх мерапрыемстваў, то такія вось дарагія.
Вулічныя сцягі робяцца з падкладачнага шоўку, альбо трыкатажу. А для ўнутраных памяшканняў — з атласу».

На прадпрыемстве «Еврофлаг» робяць таксама сцяжкі на «Мэрсэдэс» як у Лукашэнкі. Тэарэтычна, замовіць на свой аўтамабіль нешта падобнае можа кожны ахвочы. Усяго 105 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?