Калі б ён быў нашым сучаснікам, адназначна быў бы занесены ў кнігу рэкордаў Гінэса.
У сярэдняй школе вёскі Старое Сяло Віцебскага раёна, якой ужо больш за 155 гадоў, ёсць унікальная экспазіцыя. У прыватнасці, ложак даўжынёй 2 метры 65 сантыметраў, шырынёй — 1 метр 20 сантыметраў. Але ж і гэтага было мала ўладальніку названай «канструкцыі». Адпачываў на ложку такіх гіганцкіх памераў легендарны велікан Фёдар Андрэевіч Махноў, які родам з гэтых мясцін.У яго ботах лёгка хаваліся малыя дзеці, бо ступня Махнова была даўжынёй болей за 50 сантыметраў. Дзяцей ён вельмі любіў (цукеркі дарыў ды розныя сувеніры рабіў з падкоў), любіў і ўсіх людзей наогул, мог пажартаваць
Гэты чалавек, як сведчаць самыя розныя крыніцы, быў вышынёй 2 метры 85 сантыметраў, а вагой — за 180 кілаграмаў! Нарадзіўся ён летам 1878 года на хутары каля вёскі Касцюкі (цяпер мае народную назву Веліканаў хутар), што недалёка ад Старога Сяла.Памёр велікан у
Але ж, як упэўнены тутэйшыя краязнаўцы, рост, указаны тут (калі перавесці аршыны і вяршкі ў знаёмыя нам адзінкі вымярэння, атрымаецца 254 сантыметры) няправільны, бо такім Махноў быў толькі ў юнацтве. А дарэвалюцыйныя эксперты настойвалі менавіта на 285 сантыметрах. І гэта пацвярджаюць публікацыі часопісаў і газет тых, ужо далёкіх, часоў.
У школьным музеі беражліва захоўваюцца тысячы экспанатаў,якія прысвечаны краязнаўству. Душа і муза, заснавальніца музейнай экспазіцыі Маргарыта Юшкевіч па адукацыі — настаўнік гісторыі і геаграфіі. Гадамі яна перапісвалася з самымі рознымі навуковымі і музейнымі ўстановамі, у тым ліку і замежнымі. Як і з нашчадкамі Махнова, якія жывуць у розных краінах.
Як стаў вядомым на ўвесь свет вясковы хлопчык, які ў цяжкіх справах людзям дапамагаў, на пана працаваў? Ёсць звесткі пра тое, што ў жніўні
калі сяляне з Касцюкоў, у тым ліку і велікан, прыехалі ў Віцебск гандляваць яблыкамі, пра вельмі высокага хлопца расказалі ўладальніку цырка, які тут гастраляваў. У выніку наш зямляк аб’ехаў шмат краін, жыхароў якіх вельмі здзіўлялі яго рост і сіла.
Французскі біёлаг Жан Растан у кнізе «Жыццё» паведамляе, што вясной 1905 года за мяжой пабываў гігант Махноў. Рост яго… 2,85 метра, вага 182 кілаграмы. Даўжыня яго далоні — 32 сантыметры, а ступні — 51 сантыметр.
Падчас замежных гастроляў беларускі велікан сустракаўся і з каралямі, і з вышэйшымі духоўнымі асобамі. І зарабіў некалькі тысяч рублёў — для селяніна ў той час сума неверагодная. А па іншых звестках, і не вельмі вялікія грошы прывёз дадому, бо падманвалі яго тагачасныя «прадзюсары». Таму потым зноў паехаў гастраляваць, але ж ужо як чалавек сямейны.
Яго каханая жонка, мясцовая настаўніца Ефрасіння Лебедзева была значна ніжэйшая, але ж… крыху вышэйшая за два метры.Нарадзіла яна яму трох сыноў і дзвюх дачок… Сталі яны, калі выраслі, высокімі — баскетбалісты б пазайздросцілі, але не веліканамі (ростам каля двух метраў).
Ад чаго дакладна памёр Махноў, невядома.Самая верагодная версія: чысціў неаднойчы рэчку Заронаўку ад камянёў, ды ногі хварэлі яшчэ з дзяцінства, а незадоўга да смерці часта прычынялі пакуты лёгкія…
УУдава пагадзілася на гэта за пяць тысяч рублёў. (Для параўнання, хлеб тады каштаваў капейкі.) Шкілет вывучалі ў Акадэміі навук. Куды ён знік, падчас акупацыі Мінска фашыстамі, — невядома.1930-я , калі яго сын Радамір вучыўся на медыка ў Мінску, стала вядома, што ён сын таго самага Махнова. Прапанавалі яму прадаць шкілет бацькі.
На жаль,
пакуль што не стаў Веліканаў хутар меккай для турыстаў.А, напэўна, знайшлося б шмат ахвотных прыехаць сюды. Нават у Віцебску, ад якога рэгулярна ў Старое Сяло курсіруе грамадскі транспарт, не ўсе ведаюць пра гэты беларускі цуд. Ёсць чым заняцца турыстычным фірмам.
Паднавіць бы помнік ды зноў даць хутару жыццё… У выніку на Віцебшчыне магла б з’явіцца ўнікальная турыстычная зона ў гонар памяці аб самым высокім чалавеку ў свеце. Таго ж славутага Мюнхгаўзена, напрыклад, вельмі шануюць землякі. Ды і грошы зарабляюцца на яго імені. І мы маглі б атрымліваць дывідэнды, дзякуючы стварэнню «веліканскай» інфраструктуры.