Дзеці і падлеткі ў Беларусі ў бліжэйшым будучым змогуць званіць на агульнанацыянальную дзіцячую лінію з мабільнага, паведамілі ў Міжнародным грамадскім аб’яднанні «Разуменне», якое выступіла адным з арганізатараў лініі ў Беларусі.

Раней набраць нумар тэлефона даверу для дзяцей 8-801-100-16-11 можна было толькі са стацыянарнага апарата.

У бліжэйшым будучым паслуга стане даступна абанентам Life:) і МТС — засталося вырашыць некаторыя тэхнічныя моманты. Пытанне аб супрацоўніцтве з іншымі мабільнымі аператарамі пакуль на стадыі абмеркавання, расказалі ў МГА «Разуменне».
Агульнанацыянальная дзіцячая лінія працуе з 1 ліпеня 2011 года кругласутачна ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя.
Яна прызначана для аказання бясплатнай псіхалагічнай дапамогі дзецям і падлеткам, якія сталі ахвярамі або сведкамі насілля, трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Асобныя звароты пры неабходнасці могуць быць пераадрасаваны ў кампетэнтныя органы і арганізацыі, пачынаючы ад сацыяльных службаў і заканчваючы міліцыяй і пракуратурай. Гэтым агульнанацыянальны тэлефон даверу адрозніваецца ад іншых ліній экстраннай псіхалагічнай дапамогі, створаных у краіне, адзначыў дырэктар РНПЦ Сяргей Ігумнаў.

Праект па арганізацыі агульнанацыянальнай дзіцячай лініі распрацоўваўся пад кантролем Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў Беларусі. Партнёрам РНПЦ псіхічнага здароўя выступіла МГА «Разуменне» — асацыіраваны член Міжнароднай арганізацыі дзіцячых тэлефонаў дапамогі (Child Helpline International). «Стварэнне агульнанацыянальнай дзіцячай лініі — яскравы прыклад эфектыўнасці дзяржаўна-прыватнага партнёрства», — падкрэсліў Сяргей Ігумнаў. Ён дадаў, што дзіцячыя тэлефоны даверу цяпер працуюць у 33 краінах свету і вельмі там запатрабаваны як у дзяцей, так і ў бацькоў.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?