Кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі «Прамжылбуд» уведаміла прафсаюзнага актывіста аб тым, што 10 лютага ў яго заканчваецца працоўны кантракт, і працягваць яго з ім не будуць.
Прычыны такога стаўлення да Аляксея, калі
Акрамя гэтага, будучы сябрам незалежнага прафсаюза РЭП, Аляксей Паўлоўскі дамогся таго, што на цяперашні будаўнічы аб’ект, дзе выконвае працу «Прамжылбуд» па будаўніцтве новага дрэваапрацоўчага завода, прыехала абласная праверка. «Праверка спраўджвае факты, якія былі выкладзены ў калектыўным звароце, і яны ўжо пацвярджаюцца. Верагодна, яна даставіла шмат праблемаў кіраўніцтву, і яно вырашыла не працягваць са мной працоўны кантракт», — адзначае Аляксей.
Аднак прафсаюзны актывіст не разгублены і збіраецца адстойваць свае працоўныя правы надалей. «Наш незалежны прафсаюз будзе выходзіць напрамую на інвестараў, а гэта літоўская фірма і даводзіць ім да ведама, што на аб’екце, будаўніцтва якога яны фінансуюць, парушаюцца працоўныя правы і звальняюца з працы актывісты незалежнага прафсаюза. Будзем прасіць, каб інвестар паўплываў на склаўшуюся сітуацыю», — кажа Аляксей Паўлоўскі.
Нагадаем, што Аляксей Паўлоўскі адпрацаваў у «Прамжылбудзе» па кантракту адзін год. Дагэтуль ён працаваў у будаўнічай арганізацыі «Пакроў», адкуль быў таксама звольнены за сваю актыўную прафсаюзную дзейнасць. Будаўнічы трэст № 12, а таксама іншыя буданічыя арганізацыі пастаянна адмаўляюць яму ў працаўладкаванні, нягледзячы на наяўнасць вакантных месцаў.