З 1 студзеня 2012 уступіць у сілу Палажэнне аб парадку ўтылізацыі неэксплутаваных транспартных сродкаў, прызнаных безгаспадарнымі.
Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 27 верасня 2011 № 1294.

«Цяпер востра стаіць праблема недахопу паркавальных месцаў. І адной з прычын служаць кінутыя невыкарыстоўваныя аўто. Інвентарызацыя паказала, што толькі ў Маскоўскім раёне выяўлена 430 такіх адзінак», — сказаў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Эдмунд Грышкевіч.

Паводле яго словаў, каб аўтамабіль атрымаў статус неэксплутаванага транспартнага сродку і падлягаў утылізацыі, ён павінен не эксплуатавацца больш за 6 месяцаў з дня заканчэння тэрміну дзеяння тэхагляду. Гэта будзе высвятляцца па нумарным знаку пры дапамозе ДАІ. Таксама адным з галоўных фактараў будзе служыць адсутнасць элементаў, прадугледжаных канструкцыяй дадзенага транспартнага сродку. Гэта пабітае шкло, адсутнасць шын, дэфармацыя і інш.

Пасля высвятлення гэтых фактараў уладальніку накіроўваецца паведамленне аб неабходнасці за 30 каляндарных дзён перамясціць транспартны сродак або зняць яго з уліку. У выпадку невыканання гэтых патрабаванняў, аўтамабіль будзе перамешчаны і ўтылізаваны дзяржавай, але выдаткі, звязаныя з гэтым, усё роўна лягуць на ўладальніка.

Для гэтага складаецца акт стану аўтамабіля, копію акту высылаюць уладальніку, пасля чаго аўтамабіль эвакуююць на адпаведную пляцоўку. Калі цягам трох месяцаў уласнік не заяўляе аб яго вяртанні, аўтамабіль прызнаецца безгаспадарным і падлягае ўтылізацыі. Калі ж ўласнік аб’яўляецца, то выдаткі па транспартаванні і захоўванні аўтамабіля ўсё роўна давядзецца пакрыць.

«Гэта вялікая праблема, але яна будзе вырашаная ў 2012 годзе. Бо акрамя безгаспадарных машын ёсць і непатрэбныя аўтамабілі, якія паркуюць у дварах на зіму. Гэтыя „гурбы“ замінаюць іншым аўтааматарам і абцяжарваюць рух», — сказаў Эдмунд Грышкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?