Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 9 снежня 2011 года №1666, паведамляе БелТА. Аднак тэкст пастановы пакуль не апублікаваны, а ў прэс-службе ўрада БелаПАН гэтую інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.

Між ты пастановай таксама ўстаноўлена гадзінная мінімальная заработная плата ў памеры 5.930 рублёў.

Месячная мінімальная заработная плата за лістапад з улікам індэксацыі складае 925 тыс. 520 рублёў, гадзінная мінімальная заработная плата — 5 тыс. 450 рублёў.

Як паведамлялася раней, 7 снежня намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік заявіў журналістам, што тарыфная стаўка першага разраду са студзеня 2012 года можа скласці каля 200 тысяч рублёў. Ён таксама паведаміў, што, акрамя тарыфнай стаўкі першага разраду, плануецца перагледзець у бок павелічэння мінімальную заработную плату і бюджэт пражытачнага мінімуму, якія, у сваю чаргу, пацягнуць павелічэнне дапамог і іншых выплат.

У кастрычніку тарыфная стаўка першага разраду, на падставе якой разлічваецца аплата працы работнікаў бюджэтных арганізацый, была павялічаная на 28% — са 118 да 151 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?