Паводле прэзідэнцкага ўказа № 546, які ўступіў у сілу яшчэ ў 2005 годзе, юрыдычныя асобы, якія ўвозяць у краіну новыя і патрыманыя аўтамабілі, плацяць ПДВ па ільготным тарыфе. ПДВ у памеры 20% плаціцца не са ўсяго кошту аўтамабіля, а толькі з розніцы паміж цаной пакупкі і продажу. Гэта значыць калі за мяжой афіцыйны дылер купіў аўтамабіль за 10 тысяч даляраў, а ў Беларусі прадае яго за 12 тысяч, то 20% ПДВ выплачваецца толькі з дзвюх тысяч даляраў. Такая схема, а таксама наступны ўказ № 130 і зрабілі магчымым ўкараніць сістэму trade-in, калі афіцыйны дылер пры продажы новай машыны браў у залік ваша старое аўто.

Аднак з 1 студзеня, магчыма, ПДВ будуць плаціць па класічнай схеме — гэта значыць з усяго кошту аўто.

На думку Сяргея Самойлы, генеральнага дырэктара холдынгу «Атлант-М», аўтамабілі — як новыя, так і ўжываныя — падаражэюць прыкладна на 16–20%. Пры гэтым усё роўна, быў ўвезены аўтамабіль да 1 студзеня 2012 або пасля, бо ПДВ выплачваецца на дату продажу аўто.

— Нас чакае падаражанне аўтамабіляў. І бюджэт ад гэтага толькі пацерпіць, — лічыць генеральны дырэктар Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Людміла Шабанава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?