Адукацыя ў Магілёве выйшла на першае месца, дзе квітнее хабарніцтва, заявіў 7 снежня на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама кіраўнік выканаўчай улады абласнога цэнтра Станіслаў Барадаўка.

Як адзначыў загадчык сектара па працы з праваахоўнымі органамі і мабілізацыйнай працы гарвыканкама Павел Абрамовіч, у Магілёве найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў за 10 месяцаў 2011 года зарэгістравана ў сферы адукацыі (27), будаўніцтва (24), прамысловасці (14), дзяржаўнага кіравання (6).

Найбольш яркім фактам карупцыі ў сферы адукацыі ў Магілёве стала крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да былога дацэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання па 45 эпізодах злачыннай дзейнасці. З чэрвеня 2007 па люты 2010 года выкладчык, паводле даных следства,

прыняў 27 хабараў і зрабіў 18 службовых падлогаў, у выніку чаго прысвоіў 8 тыс. долараў ЗША.

Як адзначыў на пасяджэнні гарвыканкама першы прарэктар універсітэта Аляксандр Ножнікаў, з боку кіраўніцтва навучальнай установы да гэтага чалавека «быў залішні давер», што дазволіла яму доўгі час заставацца беспакараным.

Усяго ў Магілёве па злачынствах карупцыйнай скіраванасці за 10 месяцаў было распачата 94 крымінальныя справы, што менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года (106).

У горадзе на 155% узрасла колькасць выяўленых хабараў (51 супраць 20), на 53% больш было выкрыта злачынстваў супраць інтарэсаў службы (101 супраць 66), на 4,4% павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх эканамічных злачынстваў (143 супраць 137). У той жа час знізілася колькасць крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (17 супраць 22), прысваення або растрат (31 супраць 43).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?