Вырашыўшы задачу выхаду ў плей-оф Лігі чэмпіёнаў, трэнер «сіне-гранатавых» Пеп Гвардыёла пажадаў паберагчы асноўных гульцоў у заключным матчы групавога этапу супраць БАТЭ, трымаючы ў галаве гульню «эль-класіка» супраць мадрыдскага «Рэала» 10 снежня, паведамляе football.by са спасылкай на «L’Equipe».

У аўторак на «Камп Ноу» мы напэўна не пабачым Вальдэса, Пуёля, Хаві, Ін’есту, Вілью, Месі, Фабрэгаса, Абідаля, Бускетса, Маскерана, Кейту, Санчэса, Алвеса

Заяўка «Барселоны» на матч з БАТЭ: Хасэ Пінта, Оер Алазабал, Марцін Мантоя, Херард Піке, Марк Бартра, Андрэу Фонтас, Марк Муньес, Серджа Гомес, Максвел, Цьяга Алькантара, Рафінья, Джонатан Дос Сантас, Педра, Кіка Феменія, Херард Дэўлафеу, Марці Рыверола, Серджа Раберта.

Перад апошнім турам становішча ў нашай групе наступнае:

Барселона — 13, Мілан — 8, Вікторыя — 4, БАТЭ — 2.

У Мінску БАТЭ прайграў «Барселоне» 0:5. Каб заняць 3-е месца ў групе і трапіць у плей-оф Лігі Еўропы БАТЭ трэба перамагчы «Барселону» і спадзявацца, каб «Мілан» перамог у Празе «Вікторыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?