Заснаваная шчэ ў глыбокім СССРы, суполка яднала беларускіх патрыётаў Гомеля.
Гісторыя «Талакі» пачалася ў 1986 годзе, калі мужа і жонку Таццяну Сапач і Сяргея Дубаўца, выпускнікоў журфака БДУ, размеркавалі на працу ў Гомель.Таццяна і Сяргей яшчэ студэнтамі ў Менску наведвалі «Майстроўню» — суполку, з якой пазней паўстала менская «Талака», размаўлялі
Сяргей і Таццяна былі захоплены ідэяй распаўсюду шырокага талакоўскага руху па ўсёй Беларусі. Яны марылі стварыць у кожным абласным цэнтры такія арганізацыі, якія б займаліся адраджэннем беларускай мовы, традыцыйнай культуры, вывучэннем беларускай гісторыі. Варта зацеміць, што суполкі з назвай «Талака» паўсталі толькі ў Менску і Гомелі, і ўжо пазней арганізацыі падобнага накірунку дзейнасці ўзніклі ў Гародні — называліся «Паходня», і ў Віцебску — «Узгор’е».
У Гомелі між тым ужо некалькі гадоў да таго існавала кола маладых творчых людзей, якія цікавіліся беларускай гісторыяй, краязнаўствам.У якасці валанцёраў, яны, некалькі разоў ездзілі ў Ветку, дзе працавалі над добраўпарадкаваннем памяшкання і тэрыторый, якія зараз з’яўляюцца Веткаўскім музеем.
Шляхі гомельскіх аматараў краязнаўства і сям’і Дубаўцоў перакрыжаваліся ў красавіку 1986 года. Гэтая дата і можа лічыцца датай заснавання «Талакі».Сяргей Дубавец прапанаваў гомельскім актывістам Алесю Яўсеенку, Алегу Чыжу, Ларысе Сімаковіч ды іншым пачаць рэгулярна збірацца ў памяшканні газеты «Гомельская праўда» і заснаваць «Клуб маладых журналістаў» пры рэдакцыі газеты.
Неўзабаве галоўнага рэдактара «Гомельскай праўды» Лазько выклікалі ў гаркам партыі і загадалі выгнаць «недабітых нацыяналістаў» з памяшкання рэдакцыі. Тады актывісты выкарысталі «дах» Таварыства аховы помнікаў культуры.
Калі пачалася перабудова, гарадскія ўлады прапанавалі на выбар некалькі памяшканняў пераважна ў
закінутае бомбасховішча па вуліцы Першамайская талакоўцы ўпадабалі адразу. Надалей дасціпныя сябры арганізацыі называлі месца для сходаў «талакасховішчам». Памяшканне добраўпарадкавалі, ачысцілі ад смецця, аздобілі карцінамі, ручнікамі, абразамі і нават ліштвамі (са знесеных старых дамоў Гомеля) і пачалі рэгулярна збірацца шточацвер, а 19.00.На «Талацэ» амаль адразу быў уведзены моўны рэжым: размаўляць толькі
Рэкрутавалі сябраў арганізацыі пераважна праз асабістыя кантакты.
Шмат студэнцкай моладзі прыйшло ў арганізацыю пасля таго, як талакоўцы паўдзельнічалі ў археалагічных раскопках старажытнага Гомеля пад кіраўніцтвам археолага Алега Макушнікава.
Талакоўцы настойліва патрабавалі ад «Таварыства аховы помнікаў культуры і гісторыі» павесіць шыльды «Ахоўваецца дзяржавай» на старыя будынкі горада. Талакоўцы і самі выраблялі і замацоўвалі такія шыльды.
Паказальнай ёсць гісторыя, якуюэкс-старшыня «Талакі» Алесь Яўсеенка называў «Як мы ганялі альпіністаў».
Мясцовыя ўлады далі дазвол гомельскім альпіністам трэніравацца на руінах праваслаўнай Мікалаеўскай царквы, пабудаванай яшчэ ў 1805 годзе ў стылі класіцызм у раёне Старой Валатавы. Абураныя талакоўцы спачатку спрабавалі размаўляць з альпіністамі, пераканаць у неэтычнасьці і шкоднасці для помніка выкарыстаць будынак царквы для заняткаў альпінізмам, але спартсмены працягвалі трэніравацца. Тады талакоўцы проста фізічна выштурхнулі альпіністаў з тэрыторыі царквы. Яны самі вырабілі шыльду «Помнік архітэктуры» і замацавалі яе на будынку царквы. Гэтая шыльда правісела аж да пачатку рэстаўрацыі ў 2005 годзе.
Пад кіраўніцтвам Таццяны Сапач талакоўцы пачалі вывучаць
26 красавіка 1989 года «Талака» арганізавала першы мітынг, прысвечаны ўгодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Значнай грамадскай акцыяй «Талакі» ў 1989 годзе быў збор подпісаў за адкрыццё беларускамоўных класаў на Сельмашы.Сабраныя подпісы талакоўцы перадалі ў газету «Літаратура і мастацтва», а адтуль іх накіравалі ў Міністэрства адукацыі. У выніку старшыню «Талакі» Алеся Яўсеенку выклікалі ў гаркам партыі і абвінавацілі ў распальванні міжнацыянальнай варожасці.
У 1990 годзе аналагічны збор подпісаў талакоўцы ладзілі ў раёне Старога Аэрадрома. Талакоўцы збіралі подпісы за перадачу планетарыя — былога сабора Пятра і Паўла — гомельскім вернікам. У выніку было сабрана 2000 подпісаў. Калі сабор нарэшце перадалі вернікам, талакоўцы бралі актыўны ўдзел у яго добраўпарадкаванні, быў арганізаваны збор подпісаў супраць забудовы парка. У гэтым жа годзе пры «Палацы моладзі» Гомсельмаша загадчыца аддзела моладзі талакоўка Вальжына Цярэшчанка стварыла нядзельную школку для дашкалятак, дзе дзеткі знаёміліся з беларускімі традыцыямі, песнямі, гульнямі.
У красавіку 1991 года ў «Палацы моладзі» Гомсельмаша талакоўцы ўдзельнічалі ў арганізацыі фэста з удзелам зорак беларускай бардаўскай песні: Андруся Мельнікава, Сержука
Талакоўцы выявілі свой патрыятызм і ў рэлігійных пытаннях.Уніяцкі святар Пётр Кузмічоў у Львове атрымаў дабраслаўленне на стварэнне ўніяцкай суполкі ў Гомелі. Для рэгістрацыі суполкі патрэбна было 20 чалавек. Першымі вернікамі сталі талакоўцы.
«Талака» першай вынесла на вуліцы горада
Гомельскія талакоўцы былі сталымі ўдзельнікамі шэсця Дзяды, памінання ахвяр таталітарызму ў Менску. «Талака» на пачатку 1989 года брала ўдзел у першым мітынгу ў Беларусі на стадыёне Дынама.
«Талака» сталася падмуркам для стварэння Народнага Фронту ў Гомелі.
Пасля зыходу ў палітыку большасці сябраў «Талакі» ў 1992 годзе ў арганізацыі засталіся толькі Зміцер Сасноўскі — будучы стваральнік «Старога Ольсы», Сяржук Вінаградаў.
З актывізацыяй дзейнасці «Талакі» ў той час моцна дапамагла менская маладзёвая арганізацыя «Выбранецкія шыхты» на чале з Ігарам Міхно. Некаторы час «Талака» нават афіцыйна лічылася філіяй «Выбранецкіх шыхтоў» і назавалася афіцыйна: «Гомельская выбранецкая брыгада «Талака».
Летам 1993 г. ўпершыню зладжана першае Купалле новага складу «Талакі» — у гэтым жа выглядзе яно існуе ў дзейнасці арганізацыі і зараз.
30 красавіка 1993 года «Талака» сумесна з арганізацыяй «Выбранецкія шыхты» выправілася ў
Талакоўцы ладзяць прадстаўленні самай папулярнай батлейкавай п’есы на біблейскую тэму — «Цар Ірад».Ад 2001 года на «Талацэ» з’явілася батлейка — лялечны народны тэатр.
Штолета талакоўцы ладзяць краязнаўчыя вандроўкі.Талакоўцамі запісаны аўтэнтычны матэрыял
Амаль кожны год, пачыная з 1993 года, талакоўцы наведваюць архаічнае свята «Пахаванне стралы» ў вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна, якое адбываецца на праваслаўнае свята Ушэсце (на саракавы дзень пасля Вялікадня).
Увесну 2000 года «Талака» пачала добраўпарадкаванне тэрыторыі Кагальнага рова — гістарычнага раёна Гомеля, размешчанага ўверсе былога рэчышча рэчкі Гамеюк.
У апошнія гады «Талака» займаецца арганізацыяй канцэртаў, выступаў у Гомелі беларускіх музыкаў розных напрамкаў, сустрэч з пісьменнікамі, паэтамі, гісторыкамі, журналістамі.
«Талака» дапамагае гомельскім бардам у запісы ды выданні музычных дыскаў.
Цяжка пераацаніць значэнне «Талакі» для грамадскага жыцця Гомельшчыны. Без перабольшвання можна сказаць, што
«Талака» — гэта сапраўдная з’ява ў культурным жыцці Гомеля.У розныя часы каля 200 маладых людзей былі сябрамі арганізацыі. «Талака» стала асновай для ўзнікнення многіх новых грамадскіх арганізацый. Так, Наталля Дзенісюк стала заснавальніцай моладзёвай арганізацыі «Беларускія выведнікі», Яўген Касцюшка — Моладзевага цэнтра «Яравіт». Старшыня «Талакі» Зміцер Сасноўскі стварыў папулярны музычны гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», Барыс Сачанка стаў вядомым пісьменнікам, Алесь Бяляцкі і Алесь Яўсеенка — праваабаронцамі, Вальжына Цярэшчанка — бліскучым бардам. Багата былых талакоўцаў працуюць настаўнікамі і выкладчыкамі: Яўген Касцюшка, Ларыса Шчыракова, Наталля Маркевіч, Сяржук Балахонаў, Дзяніс Міхасёў, Яўген Малікаў. Навукоўцамі, даследчыкамі беларускай нацыянальнай культуры сталі талакоўкі Таццяна Тоўсцік, Алена Ведзь і шмат іншых.
Калі ты хочаш жыць насычана,
Не шукай прыгод запазычаных,
А хадзем да нас, запрашаем мы ў нашую «Талаку»:
* * *
«Талака» святкуе сваё