Бюро па выданні «Слоўніка мовы афрыкаанс» (Woordeboek van die Afrikaanse Taal, WAT) распачало незвычайную кампанію з мэтай здабыць сродкі на далейшае выданне слоўніка. Цяпер кожны можа набыць ва ўласнасць упадабанае слова.

Большасць словаў каштуе 100 паўднёваафрыканскіх рандаў (прыкладна 12 даляраў), але за некаторыя, кшталту «Afrikaans» альбо «Tafelberg» (Сталовая гара, размешчаная на паўднёвым захадзе ад Кейптаўна, адна з візітовак горада), давядзецца выкласці 5 тысяч рандаў (588 даляраў).

З заклікам падтрымаць кампанію ўжо выступілі вядомыя зоркі тэлебачання, спорту і інш. Удзельнік кампаніі атрымлівае шанец выйграць 25 тысяч рандаў (амаль 3 тысячы даляраў).

Ахвотнік набыць слова можа даслаць паведамленне на [email protected]. Купцу выдаецца спецыяльны сертыфікат на права ўласнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?