Калі завітае Яна —
паненка з касой-літоўкай,
я, выпіўшы келіх да дна,
пазыкі раздам гатоўкай.

Суседу пакіну ключы —
маўляў, «даглядай кватэру,
мяне запытаюць — маўчы,
прыеду пасля, праверу»...

Жагнуўшыся на абразы,
ашчадна закрыю фортку.
Ля крамы падам драбязы,
прылашчу на лаве котку.

Зірну ў астатні раз
на тое, з чым час растацца...
— «Ніколі не быў у Вас,
кажыце, куды кіравацца?»

І ў вэлюме белых сноў
ля рысы апошняй станем —
абрысамі з туманоў
хітнемся і ўшчэнт растанем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?