Галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге перад матчам адборачнага раунда Еўра-2012 са зборнай Румыніі, што пройдзе ў пятніцу, застаецца перакананым у тым, што будучая гульня будзе выдатным шанцам для маладых гульцоў праявіць сябе на сусветнай арэне, а таксама прызнаўся, што гэта будзе апошні афіцыйны матч у стырна нацыянальнай зборнай.

«Мы падрыхтаваліся на гульню супраць нацыянальнай зборнай Румыніі, а не супраць канкрэтнага гульца, бо гэта вельмі моцная каманда.

На мой погляд, зборная Румыніі таксама не мае ніякіх шанцаў кваліфікавацца.

Але любая міжнародная гульня мае важнае значэнне.

Мы пачалі добра гэтую кваліфікацыю. Цяпер нам будзе не хапаць важных гульцоў. Аднак у будучыні нацыянальную зборную чакае годнае падмацаванне. Гульцы, якія выступаюць у алімпійскай зборнай, якія будуць абараняць гонар краіны на Алімпійскіх гульнях у Лондане.

Нашы апошнія матчы з Босніяй згулялі вырашальную ролю ў барацьбе за выхад на Еўра-2012, дзе мы былі не зусім моцныя. Гэта была гонка на вынослівасць.

Мяркую, Боснія будзе на Еўра.
Я расчараваны нашым няўдалым вынікам. Наперадзе ў зборнай Беларусі адбор да чэмпіянату свету.
У групе з Францыяй і Іспаніяй лёгка таксама не давядзецца.

У матчы супраць Румыніі будзе шанец у маладых гульцоў.

Для іх будзе фантастычнай магчымасцю паказаць сябе на такім высокім узроўні.
У будучыні яны могуць перайсці ў лепшы чэмпіянат, у краіну дзе футбол з’яўляецца нумарам адзін,
а не як у Беларусі, дзе першае месца займае хакей.

Я правёў выдатны час у Мінску.

Гэта будзе мой апошні афіцыйны матч.
Спадзяюся, што наступны трэнер будзе кіраваць камандай лепш, чым рабіў гэта я», — прыводзіць словы Штанге Goals.by са спасылкай на onlinesport.ro.

Зборная Беларусі страціла шанцы на плей-оф.

Становішча камандаў:

Францыя — 17 (8 гульняў), Боснія — 16 (8), Румынія — 12 (8), Беларусь — 12 (9), Албанія — 8 (8), Люксембург — 4 (9).

Пазасталыя матчы ў групе:

7 кастрычніка

Румынія — Беларусь
Боснія — Люксембург
Францыя — Албанія.

11 кастрычніка

Албанія — Румынія
Францыя — Боснія.

Пераможца ў групе атрымлівае прамую пуцёўку на чэмпіянат Еўропы па футболе, які пройдзе летам 2012 г. у Польшчы і Украіне. Каманда, што зойме 2-е месца, будзе гуляць у стыкавых матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0