Вяслярны канал стаў у Брэсце адным з самых любімых месцаў адпачынку жыхароў мікрараёна «Кавалёва».
Акрамя спартыўных спаборніцтваў, там нярэдка праводзяцца гарадскія святы і масавыя мерапрыемствы…
А раніцай у нядзелю ў вадзе знайшлі 24-гадовую дзяўчыну, нежывую. Высветлена, што напярэдадні вечарам яе збілі рукамі і нагамі, а затым утапілі ў канале.
Яна жыла ў адным з дамоў непадалёк.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманыя двое берасцейцаў, абаім па 23 гады, абое былі асуджаныя за розныя злачынствы. Пракуратура пакуль ніякіх каментарыяў не дае. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?