Івана Бедку — арганізатара Народнага сходу — выклікалі ў пракуратуру і папярэдзілі пра адказнасць за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства.

Бедка заявіў: у пракуратуры яму прапанавалі падпісаць паперу пра тое, што ён папярэджаны пра адказнасць за правядзенне масавага мерапрыемства без дазволу ўладаў.

Іван Бедка запярэчыў пракурору і сказаў, што згодна з існуючым заканадаўствам для правядзення Народнага сходу не патрэбна мець дазволу ад ўладаў і адмовіўся падпісваць любыя паперы. На што яму коратка адказалі: «Мы вас папярэдзілі…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?