Працоўны Магілёўскага аўтамабільнага завода Валадар Цурпанаў адмовіўся працаваць у зношанай спецвопратцы. Сам сшыў сабе касцюм зваршчыка, за што і паплаціўся — спачатку адміністрацыя пазбавіла яго прэміяльных, а потым адмовілася падоўжыць кантракт.

Прававы інспектар Магілёўскага прадстаўніцтва прафсаюза РЭП Аляксей Яўгенаў дапамог звольненаму сябру гэтага прафсаюза падрыхтаваць судовую позву на адміністрацыю МаАЗ за незаконнае пазбаўленне прэміі. Судовае разбіральніцтва яшчэ ідзе, паведамляе сайт praca-by.info.

— Гэты выпадак лішні раз даказвае, у якое бяспраўнае становішча ставіць беларускіх працаўнікоў кантрактная сістэма. Як толькі работнік спрабуе дамагчыся выканання сваіх законных правоў, тут жа на дапамогу працадаўцу прыходзіць кантракт, дзякуючы якому ён пазбаўляецца «непаслухмяных» работнікаў, — пракаментаваў сітуацыю прафсаюзны юрыст Аляксей Яўгенаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?