Мэтавы грашовы грант у памеры Br10 млн атрымаюць пераможцы Рэспубліканскага конкурсу бізнэс-праектаў «ЗАрабі з БРСМ»,
які стартаваў у пачатку жніўня. Пра гэта паведаміў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Максім Басалыга.

Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: сфера паслуг (у тым ліку турыстычны бізнэс і аздараўленне, IT-тэхналогіі, рэкламны бізнэс), вытворчая сфера, а таксама інавацыйнае прадпрымальніцтва і сфера навукова-адукацыйнага развіцця.

Заяўку на ўдзел можна падаваць да 20 кастрычніка 2011 у тэрытарыяльныя камітэты БРСМ па месцы жыхарства. Экспертыза бізнэс-праектаў пройдзе ў лістападзе.

У верасні ў рэгіянальным этапе праекта «ўКЛЮЧайся» саюз моладзі арганізаваў па рэспубліцы 21 навучальны семінар. Слухачамі лекцый і ўдзельнікамі практычных заняткаў па асновах бізнэс-планавання, пытаннях развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі сталі каля тысячы маладых людзей, якія жадаюць адкрыць уласную справу ў роднай краіне.

Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і СП «Бел-Ізаліт-ААТ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?