Вядомы мультыплікацыйны серыял «Сімпсаны» можа змяніць вытворцу ці перастаць выходзіць у эфір, бо кампанія 20th Century Fox Television адмовілася падаўжаць кантракты акторам дубляжу з цяперашнімі заробкамі, якія для шасці ключавых актораў складаюць прыблізна па $8 млн за сезон.

Тэлеканал спрабуе скараціць ганарары актораў на 45%, таму што існая бізнэс-мадэль з яе выдаткамі, паводле словаў прадстаўнікоў Fox, перастае быць выгаднай.

«Мы лічым, што гэта выдатны серыял, але мы не можам надалей вырабляць новыя сезоны па цяперашняй фінансавай мадэлі», — гаворыцца ў заяве 20th Century Fox Television.

Цяпер Fox вядзе перамовы аб падаўжэнні дамоваў з шасцю акторамі, уключаючы Дэна Кастэланета (агучвае Гамера), Джулі Каўнэр (Мардж), Нэнсі Картрайт (Барт) і, а Ярдлі Сміт (Ліза).

«Сімпсаны» выходзяць у эфір ужо больш за 20 гадоў, паказваюцца ў 100 краінах свету больш чым на 50 мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?