Нацыянальны парк «Белавежская пушча» прапануе новую паслугу для турыстаў — фотасафары.
Праект «Фотасафары» стартаваў у Белавежскай пушчы зусім нядаўна. З гэтага часу любы турыст, узброіўшыся камерай, можа правесці фотапаляванне на пушчанскіх жывёл.
Кошт паслугі — 398,8 тыс. рублёў. У распараджэнні фотапаляўнічага 8 гадзін, якія пры жаданні можна падзяліць на некалькі перыядаў: спазнаць таямніцы пушчанскае дзікай прыроды прапануецца на аўтамабілі ў суправаджэнні спецыяліста парку.
Першым у фотасафары па Белавежскай пушчы адправіўся госць з Масквы. Яму цікава сфатаграфаваць зуброў — і гэта ў яго атрымалася.
0
0
0
0
0
0