Дзмітрый Бонахаў паказвае прыклад адкрытасці чыноўніка: ён расказаў пра свой аўтамабіль.

Дзмітрый Бонахаў паказвае прыклад адкрытасці чыноўніка: ён расказаў пра свой аўтамабіль.

Mercedes ML 350 — адзін з самых прэстыжных аўтамабіляў.

Mercedes ML 350 — адзін з самых прэстыжных аўтамабіляў.

У інтэрнэце з'явілася інфармацыя, быццам мэр Бабруйска Дзмітрый Бонахаў набыў шыкоўны Mercedes-Benz М-класса ML 350 за службовыя грошы. «Не хацелася б верыць у той факт, што ў цяжкі час для горада і краіны чыноўнікі «шыкуюць» за дзяржаўныя грошы, але відаць, што гэты сумны факт з’яўляецца праўдай. Чуткі не лгуць», — напісаў сайт babruisk.by.

Аказалася, усё ж ілгуць. Кіраўнік Бабруйска сапраўды ездзіць на новай машыне, але гэта не дзяржаўны аўтамабіль.

Вось што расказаў сам сп. Бонахаў:

«Так, у маім распараджэнні ёсць такое аўто. Але гэта не службовы аўтамабіль, куплены за бюджэтныя сродкі. Гэта мой асабісты аўтамабіль, куплены за мае грошы, у тым ліку — крэдыт, які я ўзяў у «Белаграпрамбанку».

Купіў аўтамабіль ў сакавіку, яшчэ да падаражэння [мытных плацяжоў], да крызісу. Каштаваў ён 46 тысяч долараў, а не 70–80, як напісана на сайце».
Са слоў сп. Бонахава, заробак старшыні райвыканкама — 4,2 мільёны рублёў.

«Раней гэта было каля 1000 еўра. Цяпер гэта ўжо не тое, такое аўто я б сабе не набываў. А тады ўзяў 75 мільёнаў у крэдыт, ці 24 тысячы долараў. Прадаў свой былы аўтамабіль — «Мазда-3» за 15 тысяч, дабавіў і купіў машыну за 46 тысяч».

Ёсць і службовае аўто — гэта Мэрсэдэс С180, набыты 10 гадоў назад.

Мэр патлумачыў таксама сітуацыю са звальненнем галоўнага інжынера бабруйскіх цеплаэнэргетыкаў.

«Мяне часам здзіўляе гэты партал, які піша ўсялякую «ахінею».
Ёсць артыкул, што быццам я ішоў на сваіх асабістых справах і спатыкнуўся на прыступках, а пасля гэтага даў указанне зняць кіраўніцтва. Насамрэч усё было прасцей. Іду падчас свайго адпачынку ў цэнтры горада. Бачу прыступкі — страшныя, не абкладзеныя пліткай, у цэнтры горада, ля «Бабра». Набіраю кіраўніцтву прадпрыемтва і даю даручэнне, каб за 3 тыдні навялі парадак.
Сканчаецца адпачынак. Ужо тыдзень як працую. Зноў прыязджаю на рынак паглядзець цэны і гэтак далей — трэба ж ведаць, чым жыве горад — прыступкі не адрамантаваныя. Разбіраюся з дырэктарам. Чаму не выканалі?
Пачынаюць шукаць тлумачэнне, маўляў, не паспелі і гэтак далей. Я загадаў прымяніць да іх меры дысцыплінарнага ўздзеяння.
А гэты дырэктар бярэ і здымае свайго галоўнага інжынера. Не ведаю, чаму ён прыняў такое рашэнне
 — яму відней. А напісалі, быццам бы я ішоў, паваліўся — і вось таму звольнілі чалавека. Цырк на дроце».

Тым часам

Дзмітрый Бонахаў не лічыць неабходным рабіць нейкае аправяржэнне напісанаму, бо «…лічу інтэрнэт у значнай ступені памыйнай ямай: хто што хоча, тое і піша.
Калі пачытаеце ўважліва, пішуць, што ледзьве не геі вакол мяне — дык што, мне зараз усім даказваць сваю мужчынскую сілу? Смешна, правільна? Хаця сумна».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?