Супрацоўнікаў дзяржаўных установаў Шаркаўшчынскага раёна таксама прымусова адпраўляюць на сельскагаспадарчыя працы.

Рэдакцыі райвыканкамаўскай газеты «Кліч Радзімы» далі дзялку буракоў у ААТ «Юдзіцына». Летам журналісты іх палолі, а на мінулым тыдні ўбралі з дзялкі 10 тон буракоў.

Буракі, як паведамляе газета, будуць скормленыя калгаснай скаціне.

Журналісты дзяржаўных газет увесь час хваляць уладу, а ўлада за гэта адпраўляе іх на рабскую працу ў калгасы.

На думку юрыстаў незалежных прафсаюзаў, прымусовае накіраванне работнікаў на сельскагаспадарчыя працы з’яўляецца незаконным. Аднак людзі не супраціўляюцца загадам, баючыся наклікаць на сябе помсту начальства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?