Уладзімір Кобец -- кіраўнік выбарчага штаба самага папулярнага з апазіцыйных кандыдатаў на выбарах 2010 года, з'ехаў з краіны, каб зрабіць заяву аб гестапаўскіх умовах у турме КДБ.

Яго вызвалілі з-пад арышту толькі пасля падпісання дамовы аб супрацоўніцтве са спецслужбамі. Як толькі ўдалося збегчы з краіны, Кобец разарваў дамову і распавёў грамадскасці аб метадах працы так званых праваахоўнікаў.

Уладзімір Кобец кажа, што бачыў сярод супрацоўнікаў органаў «розных»: людзей у чорных масках і камуфляжнай форме без адрозненняў, якім «відавочна падабалася катаваць (у іх падымаўся ціск, дыханне рабілася больш частым» і тых, хто «разумее, што адбываецца, яны вельмі чакаюць, калі сыдзе рэжым Лукашэнкі»).

Пасля выхаду з турмы Кобец атрымаў ад спецслужбаў прапанову ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах. «Было такое адчуванне, што гэтыя хлопцы хочуць стварыць фракцыю КДБ у палаце прадстаўнікоў».

Учора Уладзімір Кобец стаў героем праграмы «Гарачы каментар» на тэлеканале Белсат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?