Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч даручыў ураду актывізаваць перамовы з Міжнародным валютным фондам наконт новай праграмы супрацоўніцтва.
Пра гэта паведаміў 21 верасня на
Ён зазначыў, што сёння дэлегацыя Беларусі вылецела ў Вашынгтон як для ўдзелу ў штогадовым сходзе МВФ, так і для правядзення перамоў па ацэнцы макраэканамічнай сітуацыі ў краіне.
«З тлумачэннямі аб мерах, якія прымаюць урад і Нацбанк для стабілізацыі сітуацыі»,— дадаў
Паводле яго слоў, «у многім каменем спатыкнення» пры абмеркаванні новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ была адсутнасць зразумелага курсаўтварэння, што не дазваляла Беларусі пачаць паўнацэнныя перамовы. З адкрыццём другой сесіі на біржы гэтая праблема «ў большай меры» здымаецца, МВФ станоўча ацэньвае крокі па ліквідацыі множнасці курсаў, сказаў Румас.
Ён паведаміў, што чарговая місія МВФ прыбудзе ў Беларусь 5 кастрычніка. «Гэта будзе місія па постпраграмным маніторынгу, разам з тым склад місіі і пералік пытанняў, якія будзем абмяркоўваць, дазваляюць казаць пра тое, што
практычна місія будзе працаваць над новай праграмай»,— растлумачыў
Румас звярнуў увагу, што
беларускія еўрааблігацыі зараз гандлююцца «на непрымальным узроўні» — прадаюцца з дысконтам 20%.«І калі мы ўжо зрабілі крокі па аднаўленні даверу нацыянальных інвестараў, то з замежнымі інвестарамі сітуацыя значна цяжэйшая і нам трэба будзе прайсці больш доўгі шлях. І праграма з МВФ з’яўляецца самым хуткам шляхам вырашэння гэтых праблем», — падкрэсліў
Ён таксама сказаў, што сума запытванага крэдыту пакуль не можа быць названа. «Асноўным для нас з’яўляецца праграма і што ў ёй будзе запісана. Гэта прадмет сур’ёзных і працяглых перамоў. А сумы называюцца розныя: м
ы можам прэтэндаваць на фінансаванне ад 3 да 7 млрд. долараў»,— удакладніў