Аб гэтым паведамляе прэс-служба расійскага газавага холдынгу па выніках сённяшняй сустрэчы ў Маскве старшыні праўлення ААТ «Газпром» Аляксея Мілера з першым віцэ-прэм’ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам.

Беларуская дэлегацыя ў складзе Уладзіміра Сямашкі і міністра энергетыкі Аляксандра Азярца камандзіраваная на перамовы ў Маскву з 31 жніўня па 2 верасня.

Абмеркаванне ўмоў пастаўкі і транзіту расійскага газу ў Беларусь адноўлена ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі ў ліпені. Перамовы вядуцца з улікам уваходжання Расіі і Беларусі з 2012 года ў адзіную эканамічную прастору (АЭП). Вызначэнне параметраў новага кантракта будзе ўвязанае з вырашэннем пытанняў па куплі «Газпромам» другой паловы ААТ «Белтрансгаз».

***

Нагадаем, 23 жніўня прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні ўрада даручыў Мінэнерга і «Газпрому» правесці ў найбліжэйшы час перамовы з беларускімі калегамі і вызначыць паніжальны «інтэграцыйны» каэфіцыент для цаны паставак расійскага газу Беларусі.

Рашэнне аб увядзенні паніжальнага каэфіцыенту расійскі прэм’ер абнародаваў 15 жніўня па выніках пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы. Ён падкрэсліў сувязь гэтага рашэння з інтэграцыяй у рамках Мытнага саюза і ўвязаў яго з пытаннем набыцця «Газпромам» другой паловы «Белтрансгазу». «Разлічваем на тое, што гэты працэс будзе сінхранізаваны з набыццём другой долі кампаніяй „Газпром“ у „Белтрансгазе“, дзе ён з’яўляецца 50-працэнтным уласнікам», — сказаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?