Гісторыя аднаго фотаздымка.

Да 135-годдзя з дня нараджэння паэткі Цёткі (Алаізы Пашкевіч), што адзначалася 15 ліпеня, многія выданні размясцілі юбілейныя публікацыі, аздобіўшы здымкам маладой жанчыны ў светлай сукенцы. У рэдакцыю «НН» звярнулася пісьменніца Лідзія Арабей, даследчыца жыцця і творчасці Цёткі. Паводле яе словаў, на здымку — «невядомая асоба».

Ні ў адной біяграфічнай крыніцы гэтага фота няма. Як мяркуе спн.Арабей, такі казус стаў магчымым дзякуючы інтэрнэту. Сапраўды, фота «самазванкі» з’яўляецца, калі шукаеш здымкі праз пошукавую сістэму Google.com. Найдаўнейшы яе след, датаваны 2007 годам, выяўлены ў Жывым Часопісе: гомельскі аўтар «НН» Сяргей Балахонаў у сваім блогу апублікаваў фота, дасланае сяброўкай, якая сцвярджала, што на здымку — Цётка. Сам ён паставіўся да гэтага скептычна. Аднак такой публікацыі было дастаткова, каб вобраз пачаў тыражаваца ў інтэрнэце.

Падабенства ёсць, але ўсё ж на фота — іншая жанчына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?