З 7-і гадзін раніцы 16 жніўня на тыдзень зачыняецца пункт пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы. На гэты час запланаваныя завяршальныя працы па ўкладцы аўтадарожнага пакрыцця.

Памежнікі раяць карыстацца суседнімі пераходамі «Катлоўка» і «Беняконі».

Акрамя таго, будзе арганізаваны ў кругласуткавым рэжыме пропуск фізічных асоб (грамадзян Беларусі і Літвы) незалежна ад іх месца пражывання на тэрыторыі дзвюх краін праз пункты спрошчанага пропуску «Доцішкі» і «Лоша». Пры гэтым правоз тавараў абмежаваны нормамі, якія дзейнічаюць для пунктаў спрошчанага пропуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?