Адзін чалавек загінуў падчас лабавога сутыкнення аўтамабіляў 14 жніўня на 91-м км аўтадарогі Мінск-Мікашэвічы
паблізу вёскі Ленькі Слуцкага раёна, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзяленні агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Паводле папярэдніх дадзеных, у ДТЗ таксама былі параненыя дзевяць чалавек: кіроўца і пасажыры мікрааўтобуса.

Кіроўца аўтамашыны Volkswagen Sharan падчас абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху. Яго аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам Volkswagen LT 35. У выніку загінула пасажырка Sharan — пенсіянерка 1954 года нараджэння.

У ДАІ падкрэслілі, што сутыкненне адбылося ў зоне дзеяння знака «Абгон забаронены» пры неспрыяльных умовах надвор’я: у гэтым раёне ішоў дождж.

У той самы дзень на жвіровай дарозе паблізу вёскі Язбы Крупскага раёна кіроўца 1989 года нараджэння не даў рады кіраванню Peugeot 806 і з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. У выніку сам кіроўца, а таксама пасажыры — дзяўчаты 1989 і 1990 гадоў нараджэння і двое хлопцаў (1985 і 1990 г.н.) — былі змешчаныя ў бальніцу, яшчэ адзін пасажыр (студэнт БНТУ 1990 года нараджэння) загінуў. У дарожнай міліцыі ўдакладняюць падрабязнасці таго, што адбылося, і мяркуюць, што прычынай аварыі магла стаць занадта вялікая для такой дарогі хуткасць. У ДАІ нагадалі, што на жвіровай дарозе дастаткова лёгка страціць кантроль над аўтамабілем, калі абраць няправільны хуткасны рэжым.

Таксама ДАІ турбуе дзіцячы траўматызм на дарогах.
Так, 13 жніўня ў Жодзіне хлопчык 2003 года нараджэння перабягаў дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Яго збіла легкавушка, і цяпер дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі. Дарожная міліцыя нагадвае, што перабягаць праезную частку вельмі небяспечна нават па пераходзе. Бацькам неабходна тлумачыць такія няхітрыя правілы. «Тым больш, што заканчваюцца вакацыі. У гарады з вёсак вяртаюцца дзеці. Яны адвыклі ад гарадскога руху», — дадалі ў ДАІ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?