Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, дзейны старшыня АБСЕ, асудзіў затрыманне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
«Суды над ўдзельнікамі дэманстрацыі 19 снежня, сістэматычнае задушэнне СМІ і свабоды сходаў, працяг пераследу прадстаўнікоў апазіцыі, няўрадавых арганізацый і грамадзянскай супольнасці сведчаць аб сур’ёзным парушэнні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў Ажубаліс.
Ён заклікаў афіцыйны Мінск неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Беларусь павінна выконваць свае абавязацельствы ў межах АБСЕ ў сферы правоў чалавека і асноўных свабод, якія былі пацверджаны на самым высокім узроўні ў снежні 2010 года на саміце АБСЕ ў Астане, падкрэсліў кіраўнік МЗС Літвы.