Пра гэта журналістам 20 ліпеня ў Мінску паведаміў пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын.
«Следам за прамымі замежнымі інвестыцыямі Літвы ў Беларусь ідзе і жаданне літоўскіх інвестараў прыватызаваць шэраг беларускіх прадпрыемстваў», — сказаў пасол.
У прыватнасці, паводле яго слоў, разглядаецца магчымасць набыцця літоўцамі актываў Мазырскага камбіната «Этанол», Мінскага маргарынавага завода, якія могуць атрымаць інвестыцыі літоўскіх кампаній.
Разам з тым Дражын не мае вялікіх ілюзій адносна перспектыў уваходжання ў Беларусь літоўскага банкаўскага капіталу.«Сёння банкаўскі капітал Літвы прадстаўлены найперш шведскім, нарвежскім і фінскім капіталам. А гэта ўжо не прамая зацікаўленасць краін», — заўважыў Дражын. Паводле яго слоў, «цяпер ідуць перамовы. Яны могуць быць паспяховымі пры наяўнасці добрай волі ўсіх бакоў, скандынаўскіх краін, краін Балтыі і Беларусі».
Раней пра магчымае ўваходжанне літоўскага капіталу ў беларускі банкаўскі сектар заяўлялі прадстаўнікі Нацбанка.
Тым не менш Дражын станоўча ацэньвае інвестыцыйнае ўзаемадзеянне Беларусі і Літвы. Ён адзначыў, што ў апошнія гады ідзе сістэмная інтэграцыя дзвюх эканомік.
Так, за мінулы год прамыя замежныя інвестыцыі (ПЗІ) з Беларусі ў Літву склалі 53 млн. долараў, з Літвы ў Беларусь — 49,5 млн. долараў. У першай палове гэтага года з запланаваных 60 млн. долараў ПЗІ ўжо прыцягнута больш за 40 млн. долараў.
Паводле слоў Дражына, літоўскія інвестыцыі накіроўваюцца на стварэнне прамысловых экспартна арыентаваных вытворчасцяў. У прыватнасці, будуецца завод па вытворчасці спрасаваных пліт у СЭЗ «Магілёў». Аб’ём інвестыцый у праект складае 120 млн. еўра. Гадавы аб’ём экспарту на гэтай вытворчасці складзе прыкладна каля 200 млн. еўра.
Завяршаецца будаўніцтва
Ідзе будаўніцтва шэрагу прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі — малака і мяса. «Мы разглядаем шэраг такіх праектаў, якія будуць рэалізаваныя ў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай абласцях», — адзначыў пасол.
Пры гэтым ён дадаў, што праблемы на валютным рынку Беларусі ніяк не адбіліся на працы літоўскіх інвестараў.